- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ноч насунулася неяк раптоўна, адразу. На вачах пагусцеў за вокнамі змрок, суцішыўся вецер. Аслепленыя знутры рэзкім святлом лямпачак, адчайна забіліся аб шыбы мятлікі i даўгабрухія блакітныя, з зеленавата-жаўтлявымі крыламі стракозы. Юстынавіч выключыў тэлевізар, асцярожна, каб не зачапіцца за што-небудзь у цемры, падаўся на дыбачках да кніжнай паліцы. (фрагмент)