- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга — даніна нашай удзячнай памяці Дзмітрыю Сяргеевічу Георгіеўскаму (1889-1941?), ураджэнцу г. Пінска, галоўнай справай жыцця якога быў Палескі музей, заснаваны ў Пінску Палескім краязнаўчым таварыствам 1 адчынены для наведвальнікаў у 1926 годзс. На падставе ўпершыню адшуканых архіўных звестак прасочаны асноўныя этапы стварэння і дзейнасці музея да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і неад'емны ад гісторыі музея лёс яго захавальніка, які стаў ахвярай сталінскага рэжыму. Выданне ілюстравана фотаздымкамі са збору Дзяржаўнага музея Беларускага Палесся. Адрасуецца краязнаўцам, даследчыкам Палесся, музейным супрацоўнікам, студэнтам аддзяленняў музеязнаўства, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.