- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фестываль-кірмаш "Залессе запрашае сяброў!" хацеў падпсаваць дождж... Не атрымалася! 21 верасня прастаяў-пратрымаўся цёплы дзень залатой восені - цудоўны шанец сустрэцца з сябрамі, пабачыць землякоў, паслухаць музыку ды згадаць пра дзень нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага! У самым пачатку свята адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Марыя дэ Нэры і Амелія”, пасля якога прысутных парадавала танцавальная група народнага ансамбля песні і танца імя М. К. Агінскага, выканаўшы ўрачысты “Паланэз”.