- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але напэўна не абыякавасць. Дзеянні рамана адбываюцца ў Нямеччыне, у Беларусі, Польшчы, Славеніі, Харватыі, Расеі... Галоўны герой Сафа Бурштын з’яўляецца мастаком і літаратарам, займаецца ў жывапісе не модным цяпер сац-артам. Як гаворыць пра раман сам аўтар: “Тут ідзе татальная постмадэрнісцкая гульня, якая ставіць на мэце заблытаць чытача, паздзеквацца з яго. Даволі часта чытач не можа зразумець, дзе рэчаіснасць, а дзе фантазія? І гэтым фактам я задаволены, спадзяюся, што большасць, прачытаўшых кнігу, зразумеюць падобныя інтэлектуальныя правакацыі і не будуць расчараваныя.»