- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфічнае дасьледваньне прысьвечанае заходне-белаускай вёсцы ў пэрыяд найбольш драматычных зьменаў у жыцьці беларусаў. Аўтар адыходзіць ад ідэялягічных штампаў, што прысутныя у сучыснай афіцыйнай гістарыяграфіі, ён спрабуе паказаць якім коштам адбываліся зьмены і пераломы у захоня-беларускай вёсцы з 1939 па 1953 гады. Увесь гэты час падзелены на некалькі перыядаў: “Першыя Саветы”, “Нямецкая акупацыя”, “Другія Саветы”; у кожным перыядзе паказаныя свае адметныя моманты. Першыя Саветы адзначыліся дэпатрацыямі і зьнішчэньнем сярэдняга класу заходне-беларускай вёскі. Нямецка-фшысцкая акупацыя паказвае спробы гаспадараньня ў цяжкіх умовах вайны. Пасьляваенны сталінскі час – канчатковае зьнішчэньне ранейшага ладу заходне-беларускай вёскі і змагньне з так званым бандытызмам – выступленьнямі мясцовага насельніцтва супраць савецкай акупацыі і гвалтоўнай калектывізацыі. Як вынік аўтар спрабуе паказаць досьвед зьменаў у рэчышчы сучасных праблемаў сельскай гаспадаркі Беларусі.