Застацца-з’ехаць-вярнуцца: як зрабіць выбар і пры чым тут BY_help?
2022-02-02 13:24
Больш за год Лукашэнка пераконваў сваіх адэптаў, што яны “перамаглі”. Спрацавала ці не, сказаць цяжка, але вырашылі паспрабаваць іншае заклінанне — “паўзіце, збеглыя, на каленях і маліце аб прабачэнні”.
Маліць чамусьці трэба будзе Азаронка і Шведа. А ў гэты час не спыняецца “рэлакацыя” з краіны тых, супраць каго “рэжым-пераможца” распачаў крымінальныя справы…
Што трэба ўлічваць, разважаючы пра магчымасць вяртання? Ці варта спадзявацца на аслабленне рэпрэсій пасля рэферэндуму? Якой дапамогі сёння не стае?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік і кіраўнік дабрачыннай арганізацыі BY_help Аляксей Лявончык.