Затрымалі каля 200 удзельнікаў «Маршу сьмелых» у Менску і іншых гарадах Беларусі
2020-11-15 15:30
Затрыманьні каля мэтро «Пушкінская» ў Менску адбываюцца ўвесь час, але людзі працягваюць зьбірацца там на марш пратэсту.Супраць людзей на «Пушкінскай» сілавікі прымянілі сьлезацечны газ.
Станам на 15.10 Праваабарончы цэнтар «Вясна» налічыў каля 200 прозьвішчаў затрыманых каля станцыі мэтро «Пушкінская», побач з народным мэмарыялам загінуламу ў першыя дні пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму.
Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Натальля Ганусевіч пацьвердзіла агенцтву «Інтэрфакс» інфармацыю пра затрыманьні на акцыі пратэсту ў Менску ў нядзелю.
Акрамя таго, схапілі некалькі журналістаў.