- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёгкаатлета Андрэя Краўчанку і кікбаксёра Івана Ганіна перавялі з РУУС Цэнтральнага раёна Мінска ў жодзінскае СІЗА, піша Tribuna.com.
Абодвух затрымалі ў нядзелю ў аўтамабілі на адной з парковак у цэнтры сталіцы.
Як кажуць відавочцы, затрыманне было жорсткім. Сілавікі абражалі спартоўцаў і крычалі: "Хочаш як на Украіне?". Затрыманым зацягнулі рукі будаўнічымі сцяжкамі.
Краўчанка і Ганін — падпісанты ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Абодва яны ўваходзяць у свабоднае аб'яднанне спартсменаў SOS_BY.