«Заўсёды едзеш сюды з трапятаннем сэрца»
2026-04-25 12:01
Творчую сустрэчу ў Вільні адкрыў радыёжурналіст і кіраўнік
Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк, які выдаў кнігу
«Лірыка» Насты Кудасавай:
– Гэта наогул новае, калі гаварыць пра гэтыя кнігі, якія выдаваў
“Камунікат” у серыі “Паэты планеты”, бо і ў Арлова, і ў Хадановіча, і ў
Някляева там ёсць усё, што раней друкавалася, а вось у Насты, гэта
адрозненне ад тых кніг паэтаў, у паэткі ёсць таксама новыя вершы.
Як зазначае паэтка
Наста Кудасава, атмасфера ў Вільні заўсёды найлепшая і найцудоўнейшая:
– Заўсёды едзеш сюды з такім трапятаннем сэрца, адчуваючы
спатканне з чымсьці такім асабліва родным. І мне прыемна, што прыйшло
даволі шмат людзей, я пабачыла многіх, каго хацела пабачыць. І незнаёмыя
твары таксама былі. Вось гэта заўсёды радуе і цешыць, што заўсёды з
новым можаш спаткацца. Па-мойму атрымалася вельмі ўтульна, і натхніла
мяне на нейкія чарговыя роздумы гэтая сустрэча, і гэта галоўнае.
Зараз
Наста Кудасава працуе над новай кнігай, якая
будзе мець назву
«Сонца ёсць і птушак чуваць», праўда пакуль трымае ў
сакрэце час, калі яна павінна выйсці.