Збор намінацый на Прэмію за найлепшую польскамоўную манаграфію (да 10 красавіка)
2022-04-01 13:35
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за лепшую польскамоўную манаграфію на беларускую праблематыку за 2016-2021 гады.Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць
асобны штогадовы конкурс.
Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас
premija@palityka.org да 10 красавіка 2022 года.
Урачыстае наданне прэміі адбудзецца
1 кастрычніка 2022 года падчас X Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).