- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), куды ўваходзіць чатыры навелы, а таксама сцэнарый поўнаметражнага мастацкага фільма «Рассказы из каталажки» (1972).