- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першы том увайшлі аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Здрада” і “Альпійская балада”. Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Леніяскай прэміі Васіль Быкаў належыць да самых популярных сучасных пісьменнікаў не толькі ў беларускай літаратуры, але i ў маштабах усёй шматнацыянальнай Савецкай краіны. Згодна падлікам нашых бібліёграфаў, яго творы друкаваліся на пяцідзесяці з лішнім мовах, сярод якіх (калі браць толькі мовы замежныя) — англійская, іспанская i партугальская, нямецкая i французская, італьянская i румынская, венгерская i польская, чэшская i славацкая, сербахарвацкая, македонская i славенская, вьетнамская i кітайская, турэцкая, арабская i японская, бенгалі i хіндзі, тэлугу i урду. Кнігі Васіля Быкава выходзілі ў Югаславіі i ЗША, у Варшаве, Берліне i Лейпцыгу, Празе i Браціславе, Бухарэсце i Будапешце, Сафіі, Плоўдзіве i Ханоі, Капенгагене, Гаазе i Лісабоне, Парыжы i Лондане, Каіры i Калькуце, Таронта, Гаване i Сіднеі.