- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе,— па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзальную плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках — да аўтобуса, у памяшканне вакзала, на стаянку таксі, у багажню,— і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды трэба далей — пехатой па вуліцы ці да прыпынку аўтобуса. Ён паставіў на гарачы, у масляных плямах асфальт свой няновы, з металічнымі навугольнікамі чамаданчык і агледзеўся. Мусіць, трэба было спытаць. У кішэні яго ляжала добра-такі пацёртая паперка з адрасам, але адрас ён ведаў на памяць і цяпер прыглядаўся, у каго б запытацца.