be
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

Быкаў Васіль
аповесці, апавяданні

Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны вецер. Увесь час мяняючы кірунак, ён апантана круціў над шляхам. Наперад часам немагчыма было зірнуць – золкая снегавая макрэдзь сляпіла вочы. Угнуўшы голаў, я бачыў толькі, як мільгалі заляпаныя гразёй кірзачы камандзіра роты Ананьева; мокрая плашч-накідка на ягонай спіне надзімалася крутым пухіром, камроты ўгінаўся, хапаючыся рукой за капюшон, накінуты на самаробную, з мацерчатым казырком фуражку, і, злосна мацюкнуўшы бога і надвор’е, рашуча крочыў па гразкай дарозе. Перакураў мы не рабілі.

Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1982
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1982 by Быкаў В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 545, 4010, 9075
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org