be
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

Быкаў Васіль
Аповесці

Усё. Спрачацца не будзем, стройце людзей! – сказаў Іваноўскі Дзюбіну і выйшаў з-за вугла пуні. Даўганогі, худы і нязграбны ў сваім белым абвіслым маскхалаце старшына Дзюбін памкнуўся нешта сказаць, але змоўчаў; у снегавым змроку блізкае ночы было відаць, як незадаволена перасмыкнуўся яго цёмны ад сцюжы і ветру, заўчасна зморшчаны твар. Пасля кароценькай паўзы, якая засведчыла яго маўклівую нязгоду з лейтэнантам, старшына рэзка ступіў па ледзьве азначанай у снезе сцяжынцы да старанна прычыненых дзвярэй пуні. Цяпер ужо зачыняць іх не было патрэбы, шырокім размашыстым рухам Дзюбін адкінуў дзверы, і тыя коса загойдаліся на адной завесе.

Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1981
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1981 by Быкаў В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 543, 4009, 9073
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org