- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж", "Прыгоды цымбал", "Далёка да акіяна" і інш. Народны паэт Беларусі, Заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1973 г.), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949 гг.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970 г.).