- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай - яе ж ніхто не праміне, - ведаючы, што за крэсам не сустрэнемся зноў, бо веры мы рознай, а магчыма, і за крэсам ляжыць "можа быць" ці ўвогуле "нішто", вырашылі мы, адзін пісьменны, а другі памятлівы, распавясці вам, людзі, аб Юрасю Братчыку, якога царква назвала "лжэ-Хрыстом". Ілжа і мана! Многіх яны так білі каменнямі, а потым кананізавалі. Гэтага - наўрад. Абылгалі і забылі пісьменныя, абылгалі багатыя, абылгалі кніжнікі прадажныя імя яго. І запісалі аб ім толькі Мацей Стрыкоўскі, ды Квангін Алесь-летапісец, ды Варлам Аршанскі, ды Збароўская пісцовая кніга, ды Андронік, Лагафіл па прозвішчы, з Буйнічаў Магілёўскіх.