- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даваенная беларуская літаратура, асабліва ў 30-я гады, развівалася ва ўмовах таталітарнага ўціску. Мала хто з беларускіх пісьменнікаў адчуваў сябе спакойна і незалежна. Многія жылі прадчуваннем арышту, рэпрэсій. Што датычыць творчасці Міхася Зарэцкага, то яго творы, як мы бачым, сёння патрабуюць новага прачытання, а іх ранейшыя ацэнкі, якія трывала замацаваліся ў савецкі перыяд, – рашучага перагляду, бо яны няпоўна раскрываюць ідэйна-мастацкае багацце гэтых твораў, не даюць аб'ектыўнага ўяўлення аб тым рэальным укладзе, які ўнёс пісьменнік у беларускую літаратуру, у развіццё нацыянальнай культуры. А уклад надзвычай вялікі. Першы том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, аднаго з зачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры Міхася Зарэцкага, склалі апавяданні розных год.