- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Як і героі несмяротнага твора Джавані Бакача, да якога адсылае як назва, так і форма «Зэкамерона», героі гэтай кнігі стараюцца з гумарам ставіцца да няпростых умоў, у якіх знаходзяцца, і шукаць пазітыў у малых рэчах наваг тады, калі за мурамі іх камер лютуе «чума». Хоць, у адрозненне ад герояў класічнага «Дэкамерона», яны апынуліся ў сваім «надзейным схове» не па сваёй волі... У сціслых дыялогах, сцэнках, показках з высокай ступенню дакладнасці рэканструюецца штодзбннасць следчага ізалятара. Палітзняволены праўнік і пісьменнік Максім Знак пісаў гэгую кнігу з верасня 2020 па снежань 2021 года, будучы вязнем аднаго з іх.