be
epub

Жарт

Мудроў Вінцэсь
апавяданне

— Ідзе! — шэпча Мішка Мазур, прыўзняўшы галаву. Па двары, прыпадаючы на левую нагу, тупае старая Задорыха з чацвёртага пад’езда. Страшэнна злая цётка. Аднойчы ёй выпадкова мячыкам стукнулі, дык паўдня галёкала ды абяцала мячык шылам прабіць. Мы сядзім за агароджай, які атачае дзіцячы садок. Агароджа з драцяной сеткі і ўсцяж абсаджаная кустамі. Так што нас з Мішкам са двара не відаць. Задорыха цяжка аддзімаецца, перакідвае з рукі на руку авоську з боханам хлеба і нечакана застывае нерухома. Мішка тыцкае мяне локцем. Маўляў, не расслабляйся. Але я і без таго ўвесь напружаны. Нітку трэба тузануць у той момант, калі старая нахіліцца і пацягнецца за кашалём. Задорыха адразу не нахіляецца. Азіраецца, матляе авоськай, нарэшце прысядае — і я тузаю нітку. Недарэка спалохана падскоквае, а глянуўшы ў наш бок, хуценька тупае да свайго пад’езда. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org