- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бэз цвіў звычайны, ружовы, у зацемку фіялетавы і разам з тым незвычайны, якім яго бачыў і адчуваў мастак. А мастак, пішучы, бачыў, як кожная каляровая плямка куста драбнілася на мноства адценняў, як у колерах і адценнях кожная кветачка збірала і адбівала жывапісную палітру, можа, усяго наваколля — зямлі і неба. Мастак ведаў, што адным-двума колерамі, якія б цёплыя яны ні былі, душы не сагрэць, ды і ніводны асобна ад іншых не існаваў, а таму лавіў нават мімалётны, прамежкавы, і ўсе іх, заўважаныя, умуроўваў у палатніну, каб даць чалавеку непадманлівае цяпло — сагрэць душу. (фрагмент)