- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналістка расейскага інтэрнэт-выданьня The Insider Аксана Бауліна загінула пад абстрэлам у Кіеве пры выкананьні рэдакцыйнага заданьня.
Як паведамляе The Insider, яна здымала разбурэньні пасьля абстрэлу расейскімі войскамі Падольскага раёну Кіева і трапіла пад новы ракетны абстрэл. Зь ёй загінуў яшчэ адзін цывільны, а двое людзей, якія яе суправаджалі, параненыя і шпіталізаваныя.
Да прыходу ў The Insider Аксана Бауліна працавала ў «Фондзе барацьбы з карупцыяй». Пасьля ўнясеньня арганізацыі ў сьпіс экстрэмісцкіх яна вымушана была зьехаць з Расеі. У якасьці карэспандэнта Аксана паехала ва Ўкраіну, дзе пасьпела зрабіць некалькі рэпартажаў з Львова і Кіева.
Аксана Бауліна таксама супрацоўнічала з Радыё Свабода, Белсатам і выданьнем «Медиазона». У 2017 годзе расейскай служба Радыё Свабода выпусьціла дакумэнтальны фільм пра Аксану Бауліну – на той момант яна працавала галоўным рэдактарам каналу «Навальный Live».