- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Напачатку 1990-х, пасьля распаду Савецкага Саюза і падзення жалезнай заслоны, беларускія журналісты нарэшце адчулі значэньне, вартасьць і задавальненьне, якія нясе іх прафэсія”, - такімі словамі пачынаюць фільм ягоныя аўтары. Перад камэрамі выступаюць журналісты й супрацоўнікі незалежных мэдыяў, якія распавядаюць пра свой жыцьцёвы выбар. Адныя рызыкуюць свабодай і жыцьцём, працуюць у апазыцыйных выданьнях, іншыя выбралі кар’еру і спаўненьне прафэсійных амбіцыяў у Расеі. Яшчэ іншыя – эміграцыю на Захад. Тыя, што засталіся, распавядаюць пра сваё штодзённае жыцьцё – пра сям’ю і дзяцей. А таксама і пра жыцьцё без самых блізкіх – так, як жонка выкрадзенага і праўдападобна забітага аператара Дзімы Завадскага, якая адна выхоўвае сына...