Жыхарка Чарнігава: Многа беларусаў дагэтуль адурманеныя прапагандай
2022-04-04 15:53
На жаль дагэтуль не ўсе беларусы ўцямілі, што на самой справе Расія робіць з Украінай і ўкраінцамі, значаная частка жыхароў Беларусі дагэтуль адурманеная прапагандай.
Увечары 2 красавіка пад Варшаўскім палацам культуры і навукі адбылася акцыя салідарнасці з Украінай. На ёй не бракавала і беларусаў, якія нароўні з палякамі адгукнуліся на бяду суседзяў. Пра гэта нагадала валанцёрка з ініцыятывы «Партызанка» Яна Шостак.
Удзельнік акцыі Кастусь з Гомлю выказаў вялікі смутак і боль, з той нагоды, што Беларусь стала плацдармам для нападу на Украіну.
На жаль дагэтуль не ўсе беларусы ўцямілі, што на самой справе Расія робіць з Украінай і ўкраінцамі, значаная частка жыхароў Беларусі дагэтуль адурманеная прапагандай, звярнула ўвагу жыхарка блізкага да Беларусі і знішчанага рускімі ўжо на 70% Чарнігава Наталля Ясельчук.
У сваю чаргу Беларускі палітык лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык звярнуў увагу на мужнасць і гераізм тых Беларусаў, якія змагаюцца з рускім імперыялізмам як у Беларусі так і ва Украіне.
На дадзены момант вядома, што баронячы Украіну, загінулі тры беларускія добраахвотнік: Ілля пазыўны «Літвін», Аляксей Скобля пазыўны «Тур» ды іх пабрацім снайпер, Зміцер Апанасовіч пазыўны «Тэрор».
Слухайце аўдыё!
эж