- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся выданнем кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных аповедах". У 1850 годзе Рамуальда Падбярэскага за антырасійскую дзейнасць арыштавалі й выслалі ў Архангельскую губерню, дзе ён і памёр. Кніга Міколы Хаўстовіча, даследчыка і літаратуразнаўцы, апісвае жыццёвы і творчы шлях вядомага літаратара. У дадатку змешчаны шэраг яго артыкулаў і нарысаў, напісаных ў 40–я гады ХІХ ст.