У выдавецтве “Пфляўмбаўм”, якое выдае жаночую літаратуру, выйшла навінка — раман літоўскай пісьменніцы Віргініі Кульвінскайце “Як я была малалеткай” у перакладзе на беларускую мову.
Віргінія Кульвінскайце (Virginija Kulvinskaitė) — паэтка, пісьменніца, крытык, нарадзілася ў 1983 годзе ў Вільні. Адзін з самых яскравых галасоў сучаснай літоўскай літаратуры. Адна з нямногіх літоўскіх пісьменніц, якая не спрабуе паказаць “духоўную” жанчыну. Зборнік вершаў “Antrininkė” быў выкладзены Кульвінскайце бясплатна ў электронным фармаце і выдадзены абмежаваным накладам у 30 асобнікаў. “Antrininkė” увайшоў у дванаццатку самых крэатыўных кніг году ў Літве.
Вокладка арыгінальнага літоўскага выдання. Kai aš buvau malalietka. Kitos Knygos. 2019
“Як я была малалеткай” (Kai aš buvau malalietka) — другая кніга пісьменніцы і першы празаічны твор. Па-літоўску выйшаў у 2019 годзе ў выдавецтве Kitos Knygos. Першая спавядальная кніга пра дзікія віленскія дзевяностыя, расказаная з жаночага пункту гледжання. Кіёскі, рэйвы, першыя віленскія начныя клубы, тусоўкі, а пасля — дактарантура і міжнародныя канферэнцыі. Філалагіня, якая не верыць у літаратуру, больш цэніць непасрэдны досвед, чым сусветнае мастацвтва. Барацьба за тое, каб быць прынятай гармадствам, пагоня за каханнем, жаданне задавальнення, моманты шчасця, бруд. Але такая ідэнтычнасць не ўпісваецца ў традыцыйныя вобразы.
На
сайце выдавецтва папярэджваюць, што ў кнізе няма ані звання сентыментальнасці, ніякага пачуцця віны, ніякага пафасу. Вуліцы і будынкі Вільні становяцца ключавымі кропкамі мапаў памяці. Гісторыі праўдзівыя, але не ўсе здараліся з самой аўтаркай. Мова — выкшталцоны віленскі слэнг, якім героі адкрыта гавораць пра дэпрэсію, адносіны, сэкс і акадэмічны свет.
На загалоўным фота дырэктар выдавецтва Kitos Knygos
Гедымінас Баранаўскас, аўтарка
Віргінія Кульвінскайце, дырэктарка Pflaumbaum
Нярынга Левансевічуце (
facebook.com)