be
epub

Жыцьцё ёсьць жыцьцё

Астравец Сяргей
Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы

— Вам жа рускім языком сказана! — любяць раздражнёна абурацца беларусы, калі іх не разумеюць. Ніхто ніколі не сказаў: беларускай мовай... Бо беларускай, як правіла, ня кажуць. Яе трымаюць дзесьці ўглыбі душы. Як старую ашчадную кніжку на дне шуфляды. Беларусы доўгі час ганарыліся, што гавораць па-руску. Для іх было ня важна, што гэта нейкі “піджн рашн”, сурагат. Галоўнае, што ўдалося пазбыцца роднай мовы, якая лічылася “дзеравенскай”, прымітыўнай, нецывілізаванай, на якой не гавораць з трыбунаў і ня пішуць падручнікі па ідэалогіі. Гэты патаемны гонар увасобіўся ў жаданьні беларусаў навучаць іншых рускай мове. Самая вялікая прыемнасьць навучыць афрыканца або азіята вымаўляць: “здраўстуйце, спасіба, да сьвіданьня” і гэтак далей. Каб яны здолелі атрымаць на рускай мове вышэйшую адукацыю. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Сяргей Астравец; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 14/2005; с. 137-144
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org