навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: агляд новага нумару часопіса Arche; гутарку з гісторыкам Алесем Краўцэвічам пра беларускую гістарычную літаратуру; рэцэнзію на кнігу вершаў-прысвячэнняў Анатолю Сысу “Ягамосьць”.
:
::
Нядаўна пабачыў свет новы, восьмы сёлетні нумар часопіса Arche, складзены галоўным чынам гарадзенскімі гісторыкамі. Нумар тэматычны - прысвечаны ўз’яднанню Беларусі ў 1939 годзе. У яго ўвайшлі тэксты, датычныя гісторыі Заходняй Беларусі, падзей верасня 39-га года, а таксама іншыя матэрыялы, прысвечаныя гэтаму перыяду. Акрамя таго ў часопісе змешчана каля 200 архіўных ілюстрацыяў. Пра новы нумар Arche распавёў галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў.Аркуш Алесь
00:00
19 лістапада на гарадзенскім офісе Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзентацыя “Уз’яднаўчага” нумару часопіса Arche. Матэрыял пра імпрэзу падрыхтаваў Вацлаў Галімскі. Першы, хто падзяліўся сваімі ўражаннямі ад нумару – гарадзенскі гісторык Сяргей Токць.Аркуш Алесь
00:00
Каля 30 чалавек сабралася на сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, якая прайшла ў Салігорску 20 лістапада ў прывакзальнай кавярні "Пятае авеню". Гэта другое месца, якое ўдалося знайсці арганізатарам імпрэзы, бо першую сустрэчу, якая планавалася ў Доме культуры "Будаўнік", забаранілі. Дамоўленасць з кіраўніцтвам установы была дасягнута за тыдзень да імпрэзы. Але 18 лістапада кіраўнік ДК “Будаўнік”, патэлефанаваўшы прадстаўніцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая непасрэдна займалася арганізацыяй сАркуш Алесь
00:00
У сувязі з тым, што беларусы маюць нізкую нацыянальную свядомасць, многія айчынныя пісьменнікі лічылі за абавязак напісаць творы на гістарычную тэму. На жаль, не заўсёды гэта атрымлівалася добра, бо ў гэтай справе не дастаткова літаратурных здольнасцяў – патрэбны яшчэ гістарычныя веды. Напэўна, з-за гэтага многія вядомыя беларускія гісторыкі былі вымушаны самі пісаць мастацкія творы на гістарычныя тэмы, напрыклад, як славуты археолаг Міхась Чарняўскі, а таксама гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч. З апошнАркуш Алесь
00:00
Не так часта выходзяць кнігі, якія б аб’ядноўвалі вершы, прысвечаныя якому-небудзь аднаму пісьменніку. Я, прынамсі, згадаць штосьці падобнае не магу. Сёлета выйшла такая кніга “Ягамосьць”, якая аб’яднала вершы-прысвячэнні паэту Анатолю Сысу, які ў 2005 годзе пайшоў з жыцця. Сёлета яму як раз споўнілася бы 50 гадоў.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай вершаў-прысвячэнняў Анатолю Сысу “Ягамосьць”. Вершы з кнігі чытае Яна Запольская.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska