- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў перадачы пачуеце: у Менску адкрылася кнігарня выдавецтва «Галіяфы»; выйшла чарговая кніга прозы беларускага празаіка з Падляшша Міхася Андрасюка; а таксама рэцэнзію на кнігу Франца Сіўко «Удог». // У Менску ў верасні адкрылася яшчэ адна кнігарня – у сталічнай галерэі «Падземка». У Дзень ведаў прыватнае менскае выдавецтва «Галіяфы» наладзілі яе прэзентацыю. Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў паведаміў, што самы шырокі асартымент выдавецтва «Галіяфы» будзе менавіта ў гэтай кнігарні.