- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перадача цалкам прысвечана навагоднім і калядным святам: у праграма пачуеце пра асноўныя найбольш значныя падзеі мінулага літаратурнага года. Сярод асноўных падзеяў 2010 года цяжка абмінуць прэзідэнцкія выбары. Тым больш што ў гэтай палітычнай падзеі ёсць і літаратурны складнік, бо сярод галоўных канкурэнтаў дзейнага прэзідэнта Беларусі быў вядомы паэт Уладзімір Някляеў. Актыўна ўдзельнічаў Някляеў і ў другой значнай падзеі адыходзячага года – у святкаванні 100-годдзя славутай паэкі Беларусі Ларысы Геніюш. На юбілейных урачыстасцях, што ладзіліся ў жніўні ў Зэльве, Уладзімір Някляеў, гаворачы з журналістам Віктарам Парфёненкам, згадваў пра тое, што беларускае грамадства апанаваў страх, беларусы выразна падзяліся на звычайных людзей і ўладу, якую старанна ахоўвае міліцыя. Гэтак жа было і на Геніюшаўскім свяце ў Зэльве, калі кожны крок простых людзей, што прыехалі з усёй Беларусі на свята, неадступна адсочвала міліцыя.