навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Менску адбылася чарговая, 18-ая, кніжная выстава-кірмаш; пабачыла свет новая кніга паэзіі Славаміра Адамовіча «Рым»; а таксама рэцэнзію на кнігу Яна Збажыны «Пыл саркафагаў».
:
::
У Менску адбылася чарговая, 18-ая, міжнародая кніжная выстава-кірмаш. Упершыню ў ёй узялі ўдзел айчынная прыватныя выдавецтвы, якія спэцыялізуюцца на выданні беларускамоўных кніг і часопісаў. На супольным выставачным стэндзе сваю прадукцыю прэзэнтавалі выдавецтвы «Логвінаў», «Галіяфы», «Лімарыюс», выдавец Зьміцер Колас, «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама рэдакцыі часопісаў «Arche», «Дзеяслоў» і «pARTisan». Незалежныя выдаўцы арандавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прасторуАркуш Алесь
00:00
Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская па запрашэнні Шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стокгольм. Госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым культурным цэнтры Стакгольма Kulturhuset.Аркуш Алесь
00:00
Пасля працягла перапынку пабачыла свет новая кніга паэзіі вядомага паэта Славаміра Адамовіча, які ў 2002 годзе эміграваў у Нарвегію, дзе атрымаў статус «гуманітарнага ўцекача». Але летась паэт вярнуўся на радзіму. І вось у адным з незалежных сталічных выдавецтваў выйшаў ягоны паэтычны зборнік, які атрымаў назву «Рым». Сам Адамовіч тлумачыць, што назва ўтворана ад дзеяслова «рымець», што азначае выказваць неспакой, прадчуванне чагосці.Аркуш Алесь
00:00
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі. Як адзначае старшыня Саюза Алесь Пашкевіч, актуальнасць правядзення конкурсу звязана з тым, што вельмі часта аўтары маюць праблемы з выданнем другой кнігі, не меншую, а часам і большую, чым з першайАркуш Алесь
00:00
Ян Збажына нарадзіўся ў 1964 годзе ў Баранавічах. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ Баранавічаў. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла Беларускай асацыяцыі журналістаў. 11 лютага 2011 года пасля працяглай хваробы Ян Збажына пайшоў з жыцця. Пасля сябе ён пакінуў дзве кнігі. У 2004 годзе ў Баранавічах выйшаў ягоны зборнік паэзіі і прозы «Пыл саркафагаў».Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай Яна Збажыны «Пыл саркафагаў». Вершы з кнігі чытае Улад Грынеўскі.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska