навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: абвешчаны лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца; акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна; а таксама рэцэнзію на кнігу Рыгора Барадуліна “Здубавецьце”.
:
::
12 прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца вызначаныя прафесійным журы прэміі. Атрымаць прэмію маюць шансы такія літаратары як Уладзіслаў Ахроменка, Альгерд Бахарэвіч, Лявон Вольскі, Ян Максымюк, Ала Сямёнава ды іншыя. Прэмія заснаваная сумесна беларускімі літаратарамі ды прадстаўнікамі Польшчы ў Беларусі, распавядае старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, адзін з сябраў журы прэміі Андрэй Хадановіч.Аркуш Алесь
00:00
Першы нумар часопіса беларускае прозы «Макулатура» выйшаў напрыканцы мінулага года. Онлайн-прэзентацыя адбылася на партале ку-ку.орг. Рэдактар і заснавальнік «Макулатуры» – малады пісьменнік Сяргей Календа, галоўны мастак праекта – Васіліса Паляніна-Календа. Як паведаміў Сяргей Календа, адметная рыса часопіса – гэта свабода ад любых межаў у мастацтве, гэта тэкст дзеля літаратуры.Аркуш Алесь
00:00
У серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга паэзіі — “Стрэмка” Сержука Сыса. Гэта ўсяго толькі другая кніга паэта, хоць сам ён сёлета 26 студзеня адзначае сваёй 50-годдзе. Сяржук Сыс паведаміў, што “Стрэмка” аб’яднала лепшыя яго вершы.Аркуш Алесь
00:00
Беларускі журналіст, паэт і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка ўжо не ў першы раз ладзіць акцыю ў падтрымку паэта Рыгора Барадуліна. Народны паэт Беларусі цяжка хварэе і дапамога ад удзячных чытачоў не будзе яму залішняй, кажа Глеб Лабадзенка.Аркуш Алесь
00:00
Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне. Закончыў філалагічным факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях, а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Пачаў друкавацца з 1953 года, першыя вершы былі змешчаныя ў газеце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе. У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуАркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць са зборнікам Рыгора Барадуліна “Здубавецьце”. Мініяцюры з першага раздзела кнігі “Рагацьцё” чытае Улад Грынеўскі.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska