- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глёбус Адам. “Convolutus“: лірыка і проза. – Мн.: “Сучасны літаратар”, 2008, 832 стар.; (...) Ідэя выдаць “Convolutus“ – зборнік кніг, якія выходзілі раней, уяўляецца плённай, прынамсі, як спосаб авалодаць капрызнай чытацкай увагай, двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку. Такі прыём зьнітаваньня ў адну вялікую кнігу ранейшых выданьняў Адам Глёбус выкарыстоўваў раней, у сваіх “Тэкстах”, тысячастаронкавым выбраным, якое пабачыла сьвет у 2000 годзе. Новая кніга “Convolutus“ ” не намнога меншая па аб’ёме, і хоць вокладка і фармат падобныя да папярэдняй, зьмест – цалкам новы. Так што калі ў кнігарні вас апануе эфэкт “дэжавю”, ведайце – таго, ранейшага, выданьня даўно няма ў продажы… Новую кнігу адкрываюць вершаваныя творы, знаёмыя чытачу па публікацыях у “Нашай Ніве” і выступах на літаратурных імпрэзах. Як пазначае пісьменьнік, “вершы пра каханьне, пра п’янства і сьмерць” ствараліся цягам 2001– 2007 гадоў. Насуперак аўтарскаму вызначэньню, выкажу думку, што лейтматывам гэтага паэтычнага сшытку зьяўляецца ўсё ж вобраз Вільні – сонечнай, вечаровай, інтымнай, мастацкай, ці, па трапным аўтарскім выказваньні, “у кожнага сваёй…” Г. Кісьліцына, Двойчы ўвайсьці ў адну раку, Радыё Свабода)