- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гадавіна сьмерці Прэзыдэнта Праф. Р. Астроўскага. 17 кастрычніка 1977 г. Беларуская Праваслаўная Царква імя сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры адзначыла гэтую гадавіну з вялікай пашанай. Айцец пратап. С. Коўш, адслужыўшы сьвятую Літургію, на ўступе перад Панехідай сказаў аб важнай дзейнасьці Прэз. Р. Астроўскага за жыцьця. - Калі я скончыў Беларускую гімназыю ў Вільні і атрымаў матуру, у тым часе быў дырэктарам гімназыі Праф. Р. Астроўскі. - Падкрэсьліў, што каб не Прэзыдэнт Р. Астроўскі, дык і нас тут не было-б на Вольнай Зямлі Вашынгтона.