Зімовы мастацкі пленэр на Гайнаўшчыне стаў ужо традыцыйным
2025-01-22 21:30
Ладзіць яго мастак з Гайнаўкі Даніэль Грамацкі. Сёлета таксама пленэр адбудзецца, але ўжо ў іншым фармаце. Ён пачнецца 23 студзеня.
— Мы змянілі канцэпцыю, бо цягам апошніх трох гадоў з мастаком з Літвы, Валянцінасам Варнасам, праводзілі двухасабовыя міжнародныя мастацкія пленэры ў Гайнаўцы. У гэтым годзе па просьбе ваяводы гміны Нараўка арганізуем афіцыйны пленэр пад патранатам гміны Нараўка і Лясоў паньствовых, які адбудзецца ў Семяноўцы. Пачынаем ужо 23 студзеня, а завяршаем 31 студзеня выставай.
Даніэль Грамацкі - вялікі прыхільнік малявання на пленэрах. Звычайна ягоным партнёрам у мастацкіх вандроўках з мальбертам з’яўляецца літоўскі мастак Валянцінас Варнас з Коўна. Сёлета ён таксама возьме ўдзел у зімовым пленэры на Гайнаўшчыне.
Беларускае Радыё Рацыя