- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прамень сонца, што вырваўся з палону ружовай смугі, зрабіў снег невыносна бліскучым. Глядзець пад ногі не было як, таму ён прымружыўся, прыкрыў твар рукавіцай. Уваччу паплылі шэрыя плямы, а разам з імі паплыў, гнаны халоднымі слязьмі, размыты відарыс трактара. Трактар стаяў на ўзлеску, і там таксама былі забітыя, бо конь увесь час круціў галавой і пырхаў. Ён выпусціў з рук аброць, скінуў з плечука вінтоўку і, уторкнуўшы прыклад у востры грэбень сумёту, папраставаў па цаліку, правальваючыся ў снег па самыя сцёгны. Па полі змяілася дуйка. Дуйка ляцела некуды, вочы чапляліся за канцы віхурыстых пасмаў, і ён збіваўся з кірунку, забіраючы ў той бок, куды дзьмуў вецер. (фрагмент)