- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжка маладога беларускага публіцыстага Канстантына Акулы «Змагарныя Дарогі» станецца бясспрэчна цэнным і цікавым укладам у сучасную беларускую літаратуру ў вольным сьвеце. У наагул сьціплай нашай літаратурнай прадукцьіі яна на сяньняшні дзень зьяўляецца адзіным, прычым вельмі ўдалым і годным далейшага насьледваньня, узорам мэмуарнай літаратуры, гэтак багата і ўсебакова культываванай як у нашых найбліжэйшых суседзяў, гэтак і сярод народаў Захаду. Бурныя падзеі апошняй вайны й спрычыненыя ёй вялізарныя зьмены ў узаемадачыненьнях людзей і народаў прыдбалі шмат цікавіага матарыялу для мэмуарыс-тыкі, за якую апошнімі гадапмі сквапліва хапіліся ня толькі пріафэсіянальныя, іале й зусім прыпадковыя аіўтары, будучыя гэтых падзеяў беспасярэднімі сьветкамі й актыўнымі ўдзельнікамі. (фрагмент)