Змітра Дашкевіча асудзілі на 15 сутак
2022-03-24 20:16
Змітру Дашкевічу прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста.
Раней была інфармацыя, што ГУБАЗіК пачынае на грамадскага актывіста крымінальную справу паводле арт. 342 КК — за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Дашкевіча затрымалі 23 сакавіка пасля ператрусу ў яго дома.