Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт на Падляшшы
2021-10-18 15:37
У гмінным асяродку культуры музыка праспяваў свае новыя песні з чарговага дзіцячага альбому, публіку таксама парадавалі вядомыя кампазіцыі барда.
Два гады на Падляшшы не было беларускага барда і мультыінструменталіста Змітра Вайцюшкевіча. Вядома ж, спачатку да гэтага спрычынілася пандэмія, а пазней і палітычная сітуацыя ў самой Беларусі.У чацвер, 14 кастрычніка Змітра Вайцюшкевіча жыўцом маглі паслухаць жыхары падляскага мястэчка Нарва.
У гмінным асяродку культуры музыка праспяваў свае новыя песні з чарговага дзіцячага альбому, публіку таксама парадавалі вядомыя кампазіцыі барда. На канцэрце з мікрафонам пабываў наш калега Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё!
эж