- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй кнізе прозы “Сцежкі да сядзібы”, але вярлібры цяперашняй кнігі – на тое яно і паэзія! – больш заглыбленыя, роздумныя, чым празаічныя згадкі пра залатую пару дзяцінства. Гэта можна заўважыць ужо ў вершы “Раўнавага”, якім адкрываецца дадзены зборнік.