- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба не толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу, а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам?