- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яе называюць чалавекам Рэнесансу: кампазітарка, спявачка, харэограф, танцоўшчыца, рэжысёр, заснавальніца фольк-мадэрн-тэатру. Адлічаная з кансерваторыі за ўдзел у пікеце, яна ўсё ж скончыла яе на выдатна. Стварыла тэатр, які набраў размаху і прэстыжу цягам некалькіх год, а яго выпускнікі трапілі проста на галоўныя сцэны краіны. Не спыняючыся, стварае містэрыі, шоу, спектаклі, якія часцяком нават не паўтараюцца: не паспеў – то й не пабачыў.