- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Паміраць збірайся, а жыта сей. А калі што якое – хавайся ў бульбу» – у гэтых дзвюх показках калісьці мы з Вінцуком Вячоркам вызначылі квінтэсенцыю ментальнасці беларуса. Але колькі нас – столькі і меркаванняў… Якія мы – млявыя, абыякавыя да жыцця, памяркоўныя аж да бесхрыбетнасці ці адважныя, сціплыя і працавітыя, як героі Караткевіча? Чым адметны беларускі менталітэт, і ці ёсць ён – сапраўдны псіхатып беларуса? Беларускую душу шукалі Гарэцкі, Караткевіч, Купала, Канчэўскі – пашукаем сёння і мы.