- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У імя вашых продкаў і дзеля вашых дзяцей – не разбурайце больш нічога. І не рэстаўруйце», – казаў Агюст Радэн. Па-ранейшаму разбураем. Рэстаўруем радзей, бо на гэта няма грошай. Цытата з Радэна закранае вельмі важнае: як захаваць вакол сябе знакі мінуўшчыны, як ушчыльняцца і будавацца гэтак, каб нашыя дзеці не прачнуліся ў каменных джунглях? І як мы, звычайныя жыхары гарадоў і мястэчак, можам на гэта паўплываць? Мой сённяшні суразмоўца – старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, краязнавец і гісторык Антон Астаповіч.