- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незалежны рэжысёр Яўген Карняг – пра дзяржаўныя тэатры, іх рэпертуарную палітыку ды пра тое, дзе вучацца, а самае галоўнае – дзе і як потым знаходзяць сабе месца для рэалізацыі рэжысёры, якія шукаюць наватарскіх шляхоў. Яўген – выпускнік Акадэміі мастацтваў і аўтар больш як 11 пастановак, з якіх толькі апошнюю, «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», паставілі на дзяржаўнай пляцоўцы ў Менскім тэатры лялек. Спектакль стабільна збірае аншлаг і неадназначныя меркаванні крытыкаў ды гледачоў.