Зварот беларусаў Польшчы
2022-03-03 14:51
Мы, беларусы Польшчы, супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму
Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву.
Незалежна ад таго, ці то нашыя продкі стагоддзямі жылі на Падляшшы і нашай
радзімай з’яўляецца Польшча, ці то мы тут нядаўна знайшлі свой другі дом, а часта і
прытулак – сёння мы адчуваем сябе адзіным народам і разам гаворым НЕ ВАЙНЕ!
Агрэсія супраць Украіны – гэта непрымальнае злачынства. Гэта таксама пагражае
бяспецы ў Еўропе і ў свеце. Гэта парушэнне ўсіх дэмакратычных законаў і прынцыпаў.
Мы таксама катэгарычна супраць таго, каб дзеянні нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі
былі названыя „беларускімі”. Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, розных
нацыянальнасцяў, зрабілі свой выбар у 2020 годзе - Лукашэнка страціў права
прадстаўляць нашую дзяржаву. Таксама мы, беларусы – польскія грамадзяне,
нязгодныя з такім вобразам нашай нацыі!
Трэба называць рэчы сваімі імёнамі – гэта не беларусы
ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны, а дыктатар і яго прыхвастні
незаконна прадставілі тэрыторыю Беларусі якая выкарыстоўваецца рускімі акупантамі
супраць мірнай і дэмакратычнай Украіны і уркаінскага народу. Гэта не расейцы
агрэсары, а службы Пуціна, гэта не чачэнцы ваююць з украінцамі, але кадыраўцы.
Мы заклікаем усе міжнародныя арганізацыі, усе дзяржавы, зрабіць усё што магчымае,
што ад іх залежыць, каб спыніць злачынцаў.
Мы таксама просім СМІ растлумачыць сітуацыю Беларусі ў гэтым канфлікце. Сотні
тысяч беларусаў па ўсім свеце кожны дзень выходзяць на вуліцы, каб пратэставаць
супраць гэтай вайны, як раней яны пратэставалі супраць дыктатуры ў Беларусі.
Тысячы з іх цяпер актыўна ўдзельнічаюць ў дапамозе Украіне і далучаюцца да груп
валанцёраў, арганізоўваючы дапамогу і ахвяруючы грошы Украіне. Трэба паказаць
рэальны вобраз беларусаў!
Браты-ўкраінцы! Мы заўсёды падтрымлівалі вашыя намаганні жыць у дэмакратыі і міры
ў вашай уласнай краіне. І мы ніколі не спынім гэта рабіць! Мы былі, ёсьць і будзем
падтрымліваць Вас і змагацца разам з Вамі за незелажную і дэмакратычную Украіну!
Бо соборна Украіна - гэта таксама незалежная Беларусь і бяспечны свет!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Białoruskie organizacje w Polsce / Беларускія арганізацыі
Польшчы:
1. Fundacja TUTAKA (Białystok) / Фонд TUTAKA (Беласток)
2. Rada Programowa Tygodnika Białorusinów w Polsce “Niwa” / Праграмная рада
тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”
3. Związek Białoruski w RP / Беларускі Саюз у РП
4. Stowarzyszenie Na Rzecz Dzieci i Młodzieży Uczących się Języka Białoruskiego
"AB-BA" / Аб'яднанне Ў Карысць Дзяцей І Моладзі Якія Вывучаюць Беларускую
Мову "АБ-БА"
5. Białoruskie Towarzystwo Historyczne / Беларускае Гістарычнае Таварыства
6. Fundacja Kamunikat.org / Фонд Kamunikat.org
7. Fundacja Białoruś 2020 (Białystok) / Фонд Беларусь 2020 (Беласток)
8. Centrum Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej w Szczytach / Цэнтр Адукацыі і
Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах
9. Białoruskie Zrzeszenie Studentów / Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў
10. Fundacja Villa Sokrates (Krynki) / Фонд Villa Sokrates (Крынкі)
11. Fundacja "Białorusini w Łodzi" / Фонд “Беларусы ў Лодзі”
12. Sustainable Strategies Network
13. Białoruska Diaspora Białegostoku / Беларуская Дыяспара Беластока
14. Fundacja “Za Wolność Waszą i Naszą” (Wrocław, Polska) / Фонд “За Вольнасць
Вашую і Нашую” (Уроцлаў, Польшча)
15. Fundacja ONI - TO MY/ Фонд ЯНЫ - ГЭТА МЫ
16. Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskich w Polsce / Асацыяцыя беларускіх
журналістаў у Польшчы
17. Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku / Цэнтр беларускай культуры ў
Беластоку
18. Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach / Асацыяцыя "Музей
Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах"
19. Fundacja Żywy (Warszawa) / Фонд “Żyvi” (Варшава)
20. Inicjatywa FreeShop Partyzantka (Warszawa) / Iнiцыятыва “FreeShop Partyzanka”
(Варшава)
21. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności (Wrocław) / Cуполка беларусаў
Ўроцлава (Уроцлаў)
22. Inicjatywa Partyzanka / Инициатива Партизанка
23. Stowarzyszenie Białorusinów Poznania/ Товарищество белорусов в Познани
24. Białoruskie Towarzystwo Kulturalne "Chatka" / Беларускае культурнае таварыства
“Хатка”
25. Białorusini Kujawsko-Pomorskie / Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства
26. Inicjatywa Obywatelska Szczecin 646 / Грамадская ініцыятыва Шчэцін 646
27. Centrum Białoruskiej Solidarności / Цэнтр Беларускай Салідарнасці
28. Białoruski Dom w Warszawie / Беларускі Дом у Варшаве
29. Fundacja Charytatywna “Kraj Do Życia” / Дабрачынны фонд “Краіна для жыцця”
30. Białoruskie Towarzystwo Społeczno - Kulturalne / Беларускае грамадска -
культурнае таварыства