- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Пасха, красная Пасха” – так пяецца ў сьвяточным ірмасе падчас Велікоднай службы. Пасха – ўваскрашэньне Хрыстовае, збаўленьне ад грэху. Як і дзьве тысячы гадоў таму – гэта найбольш шанавальнае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Дзякуючы ўваскрашэньню Госпада Ісуса Хрыста путы нашыя спрадвечныя былі зьнішчаныя – так гаворыць Сьвятое Пісаньне. І як раз разважаньні звышгоднага Хвядора Студыта ёсьць той вышыняй слоўнага майстэрства, якое дазваляе нам спасьціснуць сапраўдны провід Гасподні. “Душа радуецца ад прыходу Пасхі, таму што яна нясе ёй супакой і палягчэньне ад многіх прац” вычыць нас у Велікоднай прпаведзі Звышгодны Хвядор Студыт што яшчэ ў пачатку 9 стагодзьдзя праславііўся сваёй красамоўнасьцю і пабожнасьцю. Ягонае слова на Пасху ёсьць сапраўдным вызнаньнем веры для ўсіх і павінна служыць хрысьціянам на штодзень, бо “ўсё нашае жыцьцё пазірае на Пасху. Гэтая Пасха сьвяткуецца ў адзін дзень і праходзіць, а тая – вечная”