- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга па гісторыі Слонімшчыны ў пытаннях і адказах разлічана на шырокае кола чытачоў. Але ў першую чаргу на тых, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, найперш — гісторыяй слонімскай зямлі. 1. Калі з’явіліся першыя людзі на Слонімшчыне? / Першыя людзі на тэрыторыі Слонімшчыны пачалі з’яўляцца яшчэ 14 тысяч гадоў таму, калі край наш уяўляў сабою тундравую і лесастэпавую прастору, праз якую мігравалі статкі паўночнага аленя. Самыя раннія стаянкі паляўнічых на паўночнага аленя ў нашым краі былі каля Едначоў, Камлявіч і Шылавіч, дзе знойдзены крамянёвыя прылады працы, якія выкарыстоўваліся старажытным чалавекам. Інтэнсіўнае ж засяленне Слонімшчыны пачалося толькі ў эпоху мезаліту (сярэдняга каменнага веку) — каля 10 тысяч гадоў таму.