- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.
Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.
Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.
Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.
Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.
З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».
Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.
Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск
Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86
e-mail: bkniha@tut.by
Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.
Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»
Язэп Лёсік (1993-1940) — адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння першай чвэрці мінулага стагоддзя. Яго літаратурная творчасць (вершы, апавяданні) была высока ацэнена крытыкай. Але найбольшы водгалас атрымала яго баявая публіцыстыка, скіраваная на барацьбу за палітычную незалежнасць... Болей »
У аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка Алеся Наўроцкага (1937-2012) увайшлі як раней апублікаваныя творы, так і тыя, што засталіся ў рукапісе. Упершыню чытач пазнаёміцца як з яго новымі вершамі, так і з буйнымі празаічнымі творамі — раманам «Прыпяць» (пра ўчастковую бальніцу на Палессі... Болей »
Аднатомнік Міколы Лобана (1911-1984) пачынаецца з рамана «На парозе будучыні». У ім — драматычныя падзеі Першай сусветнай вайны, прыход савецкай улады ў палескую вёску, барацьба сялянства за свае правы. Вельмі зацікавяць чытача жывыя ўспаміны пісьменніка і асабліва яго дзённікі, якія ён вёў з першага... Болей »
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і фалькларыста А. Ліса (нар. 1934) увайшло ўсё самае значнае з яго творчага набытку. Першы раздзел «Дойліды беларускай дзяржаўнасці» склалі нарысы пра выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага Адраджэння. У раздзеле «Паэзія земляробчага календара» раскрываецца... Болей »
У кнізе змешчаны творы вядомага святара – апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якія адлюстроўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці.... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў таленавітага празаіка Міколы Лупсякова (1919-1972) складаюць лепшыя яго апавяданні і аповесць «Я помню...». Асобна падаюццатворы з цыкла «Вясковыя паданні». У дадатку змешчана кароткая аўтабіяграфія, атаксама водгукі наяго творчасць іншых пісьменнікаў і ўспаміны сучаснікаў.... Болей »
Аляксей Кулакоўскі (1913—1986) — вядомы беларускі празаік. Творчасць яго жанрава і тэматычна багатая і разнастайная. У многіх творах багатая аўтабіяграфічная аснова. Аднатомнік склалі раман «Сцежкі зведаныя і ня-зведаныя», лепшыя аповесці і апавяданні і крытычныя артыкулы. Семдзясят пяты том кніжнага... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай (нар. 1945) склалі лепшыя вершы, гістарычныя раманы і аповесці. Семдзесят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Казімір Машынскі (1887-1959) — сусветнавядомы польскі вучоны-этнограф, аўтар фундаментальных даследаванняў «Народная культура славян», «Чалавек. Уступ да агульнай этнаграфіі і этналогіі» і інш. Асабліва цікавіла польскага вучонага самабытная народная культура ўсходняй часткі беларускага Палесся, якое... Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911-1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дипломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую... Болей »