- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе разглядаюцца малавядомыя старонкі вайны 1812 года на Пастаўшчыне, прасочваецца рух войск, аналізуюцца адносіны розных слаёў насельніцтва да гэтай вайны, падаюцца легенды і паданні, звязаныя з падзеямі таго часу. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Увазе чытачоў прапануюцца ўрыўкі з дзённіка Паўла Пушчына 1812–1814 гадоў, якія датычацца Пастаўшчыны і памежных раёнаў. Дакумент пераносіць нас амаль на 200 гадоў назад у час, калі французскія войскі Напалеона ўжо былі ў Польшчы і рыхтаваліся перайсці праз Нёман, каб уступіць на тэрыторыю Расійскай імперыі.